BE RU EN

Украіна ўступае ў СГА

  • 17.12.2007, 10:28

Украіна можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю ўжо 20 снежня. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю 5 каналу Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Паводле яго слоў, Украіна ўжо ўшчыльную наблізілася да сяброўства ў СГА, ужо склала ўсе неабходныя дамоўленасці.

Раней паведамлялася пра тое, што ў Сакратарыяце прэзідэнта разлічваюць, што Украіна ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю да першай паловы студзеня 2008 года.

Уступленне Украіны ў СГА дасць магчымасць мясцовым вытворцам магутна трымацца на ўжо наяўных сусветных рынках, а таксама адкрываць новыя.

Як паведамлялася, Еўрапейскі Звяз высунуў апошняе патрабаванне адносна ўступлення Украіны ў СГА. Для таго, каб стаць 152-м сябрам гэтай сусветнай арганізацыі, Кіеву неабходна выканаць патрабаванне Брусэля адносна перагляду рэгуляцыі па экспартнай пошліне.

Апошнія навіны