BE RU EN

Ідэолягі супраць беларускай мовы

  • 17.12.2007, 11:03

Рэкляма беларускамоўных дзіцячых садкоў у гарадзенскіх тралейбусах гучала ня доўга. Зьявілася яна ў панядзелак 10 сьнежня, а ўжо ў сераду зьнікла.

Бацькі пачулі афіцыйнае тлумачэньне ад старшыні Гарадзенскага гарадзкога аддзелу адукацыі сп. Аблажэя: такія рэчы неабходна ўзгадняць у ГАА. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рэкляма зацікавіла чыноўнікаў ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму. У панядзелак 17 верасьня Ігар Кузьмініч запрошаны ў гарвыканкам на гутарку, што да арганізацыі беларускамоўных групаў у дзіцячых садках гораду, піша “Наша ніва”.

Нагадаем, што група гарадзенцаў выступіла зь ініцыятывай стварэньня беларускамоўных групаў у дзіцячых садках гораду.

Апошнія навіны