BE RU EN

У Менску «пахавалі» льготы

  • 17.12.2007, 15:52

Флэш-моб у сувязі з адменай ільгот правялі ў сталічным мікрараёне Зялёны Луг актывісты грамадзянскай кампаніі «За Свабоду!». На прыпынку грамадскага транспарту, актывісты паставілі «помнік» льготнаму праязному квітку.

Вялікі «льготны квіток» быў прымацаваны да металічнага слупа, а побач горкай былі складзеныя камяні. Ля «помніка» актывісты паклалі ўлётку, у якой паведамляецца, што з 17 снежня беларусы пазбаўляюцца права на льготны праезд. Былым льготнікам прапаноўваецца ўшанаваць памяць «заўчасна сканаўшых ільгот».

Акцыя прыцягнула ўвагу мінакоў.

Апошнія навіны