BE RU EN

Улады нервуюцца з прычыны санкцый ЗША

  • 18.12.2007, 8:30

Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў заявіў у панядзелак 17 снежня, што Злучаныя Штаты парушылі пагадненне, складзенае ў 1994 годзе, падтрымаўшы санкцыі супраць яго краіны.

Міхаіл Хвастоў сказаў, што Злучаныя Штаты ў свой час абавязаліся не распачынаць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі згодна з "мемарандумам аб гарантыях бяспекі" падпісаным дзвюма краінамі пасля таго, як Беларусь пагадзілася быць неядзернай дзяржавай у рамках дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.

Амерыканскія ўлады ўвялі санкцыі сёлета супраць кантраляванай дзяржавай кампаніі па апрацоўцы нафты "Белнафтахім", замарозіўшы яе актывы і забараніўшы амерыканскім кампаніям весці з ёй справы.

Злучаныя Штаты ўвялі абмежаванні пасля адмовы беларускіх улад вызваліць палітычных зняволеных і дазволіць дэмакратычныя свабоды. Адміністрацыя Буша ўнесла Беларусь у спіс "апірышчаў дыктатуры" нараўне з іншымі апанентамі ЗША, такімі як Куба і М'янма.

Хвастоў заявіў на прэс-канферэнцыі, што Злучаныя Штаты парушылі міжнароднае права, праігнараваўшы свае абавязальніцтвы, абвешчаныя ў мемарандуме 1994 года.

На думку беларускага амбасадара, гэта гаворыць пра тое, што адміністрацыя Буша можа таксама лёгка ў любы момант адмовіцца ад сваіх гарантый у пытаннях бяспекі.

Апошнія навіны