BE RU EN

Беларусь узброіць Азербайджан

  • 18.12.2007, 17:16

Перспектывы вайсковага супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю былі абмеркаваныя сёння ў Баку на перамовах паміж кіраўнікамі абаронных ведамстваў Сафарам Абіевым і Леанідам Мальцавым.

Як паведамляе Bakililar.AZ, па выніках перамоваў было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве ў ваеннай галіне паміж Азербайджанам і Рэспублікай Беларусь.

Абіеў, гаворачы пра ваенна-палітычную сітуацыю ў паўднёвакаўказскім рэгіёне, заявіў, што палітыка акупацыі Арменіі замінае мірнаму вырашэнню карабахскага канфлікту.

З прычыны таго, што Расея мае цесныя стасункі з Арменіяй, Беларусь можа іграць ролю пасярэдніка, у тым ліку пры пастаўках узбраенняў і рамонце ваеннай тэхнікі, падкрэсліў кіраўнік азербайджанскага вайсковага ведамства.

Мальцаў прыбыў у Баку з візітам у панядзелак увечары. У аўторак кіраўнік Мінабароны Беларусі сустрэўся таксама з прэм'ер-міністрам, старшынёй парламента і міністрам абароннай прамысловасці Азербайджана.

Апошнія навіны