На прадпрыемствах «Белнафтахіма» рэзка знізіўся прыбытак
- 18.12.2007, 17:27
Прадпрыемствамі "Белнафтахіма" за дзесяць месяцаў 2007 года атрыманае чыстага прыбытку на суму 1 258,4 млрд. рублёў – гэта на 33,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2006 года. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, прац, паслуг на прадпрыемствах канцэрна "Белнафтахім" у студзені–кастрычніку скарацілася амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам (з 29,2% да 14,9%), рэнтабельнасць продажу – з 18,5 да 10,2%.
Больш як палова (54,2%) прадпрыемстваў канцэрна працавалі з рэнтабельнасцю ад 10 да 20%, астатнія – з рэнтабельнасцю 0 да 5% (20,8%) і ад 5 да 10% (12,5%), і толькі 4,2% прадпрыемстваў канцэрна – з рэнтабельнасцю 50% і вышэй.