BE RU EN

Галадаючым у Беларусі зняволеным зацікавіліся ў Расеі

  • 19.12.2007, 9:00

Дырэктар расейскага Інстытута правоў чалавека, вядомы праваабаронца Валянцін Гефтэр звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў наконт Міколы Костышава, – грамадзяніна Расеі, які 55 сутак трымае галадоўку ў выпраўленчай калоніі № 1 г. Менска.

Нагадаем, што Костышаў патрабуе перагляду сваёй крымінальнай справы як мінімум на той падставе, што чалавек, які сведчыў супраць яго, раскаяўся і ў афіцыйных зваротах у інстанцыі прызнаў свае сведчанні паклёпам.

В.Гефтэр, сябар Савета праваабарончага цэнтра «Мемарыял», да таго ж уваходзіць у расейска-беларускую праваабарончую камісію. У МЗС яму паабяцалі, што зоймуцца гэтым пытаннем: прапрацуюць з беларускімі ўладамі магчымасць перагляду справы, а тым часам прадстаўнікі расейскай амбасады збіраюцца наведаць галадаючага вязня і ўгаварыць яго спыніць галадоўку, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны