BE RU EN

Вацлаў Гавэл заклікае Эўропу зьнізіць кошт візаў для беларусаў

  • 19.12.2007, 9:01

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл і шэраг іншых чэскіх палітыкаў прапануюць зьменшыць кошт шангенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі. У дакумэнце пад назвай “Як пазбегнуць жалезнай заслоны паміж ЕС і Беларуссю?” выкладаецца тры варыянты візавай палітыкі адносна Беларусі.

Першы, які рэалізуецца цяпер – узьняць кошты віз да 60 эўра і абвясьціць, што зьніжэньне ня будзе магчымым, пакуль Беларусь ня стане дэмакратычнай краінай.

Другі варыянт – пачаць перамовы па візавай праблеме зь беларускімі ўладамі. Аднак, на думку, аўтараў звароту, такія перамовы легітымізавалі б беларускія ўлады, якія да таго ж і ня надта зацікаўленыя ў тым, каб беларускія грамадзяне езьдзілі ў краіны Эўразьвязу.

Нарэшце, трэці варыянт, які падаецца аўтарам звароту найлепшым, – усталяваць кошт шэнгенскай візы для ўсіх беларускіх грамадзян, незалежна ад іх адносінаў з уладамі іх краіны, у памеры 35 эўра. Менавіта такі кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Расеі і Ўкраіны.

Чэшскія палітыкі упэўнены, што ЕС павінен прыняць неадкладныя меры да дапамогі і лібералізацыі працэдур атрымання візы для беларускіх грамадзян. “Толькі такое дзеяньне можа дапамагчы выконваць галоўную мэту палітыкі ЕС да Беларусі, якая павінна спрасьціць і ўзмацніць кантакты паміж грамадзянамі і далей дэмакратызаваць краіну”, - гаворыцца ў дакуменце.

Апошнія навіны