BE RU EN

«Палатнікам» далі медалі КДБ

  • 19.12.2007, 13:35

Святкаваннi 90-годдзя органаў дзяржаўнай бяспекi распачалiся ўшанаваннем “дэпутатаў” “нацыянальнага сходу” Беларусі.

Памятныя медалi атрымалi старшыня “палаты прадстаўнiкоў” Вадзiм Папоў, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы “савета рэспублiкi” Мiкалай Чаргiнец, намеснiк старшынi “палаты прадстаўнiкоў” Сяргей Забалоцец, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Валянцiн Сiмiрскi, старшыня Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы Анатоль Белашэўскi i многiя iншыя. Паводле слоў старшынi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Юрыя Жадобіна, “дэпутаты” "ўзбройваюць" органы дзяржбяспекi той заканадаўчай базай, без якой iх дзейнасць была б немагчымай, піша газэта “Звязда”.

Цырымонiя ўзнагароджання адбылася ў Iнстытуце нацыянальнай бяспекi — установе, з якой выйшлi, напрыклад, расейскія генералы Мiкалай Патрушаў, Рашыд Нургалiеў, Сяргей Iваноў, установе, якая мае сваю вышэйшую атэстацыйную камiсiю i засакрэчаную колькасць навучэнцаў. Iнстытут нацыянальнай бяспекi — адзiная ў нашай краiне ўстанова, якая рыхтуе аператыўных работнiкаў для патрэбаў сiлавых структур Беларусi.

Апошнія навіны