BE RU EN

Акцыя супраць адмены льгот?

  • 19.12.2007, 15:30

Незвычайнае злачынства здзейсненае ў Менску. Як паведамілі Белапан у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама, 18 снежня ля дома № 78 па вуліцы Мяснікова быў затрыманы 23-гадовы непрацуючы менчук. Малады чалавек здзейсніў угон тралейбуса "ЗІУ-9", які належыць тралейбуснаму парку № 4 КУП "Мінтранс".

Маскоускім РУУС сталіцы узбуджаная справа па ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (угон транспартнага сродку або маламернага воднага судна). Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага утрымання.

Апошнія навіны