Моладзь – за свабоду!
- 19.12.2007, 15:39
У Гародні напярэдадні прайшлі дзве акцыі. Актывісты грамадзянскай кампаніі «За Свабоду» правялі акцыю з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. Партрэты вязняў сумлення распаўсюджваліся ў горадзе незвычайным спосабам – яны былі прымацаваныя да дрэў.
Таксама актывісты грамадзянскай кампаніі пратэставалі супраць адмены льгот. 17 снежня яны ездзілі на грамадскім транспарце, як і шмат маладых людзей у гэты дзень, з папяровымі «заячымі вушамі», дэманструючы, што пасля адмены льгот студэнты будуць змушаныя ездзіць у грамадскім транспарце «зайцам»