BE RU EN

Мікола Статкевіч: «КДБ выдае жаданае за рэальнае»

  • 20.12.2007, 10:13

«Я думаю, што гэтая заява старшыні КДБ – гэта пасланне для грамадства і для апазіцыі. Маўляў, мы вас, актыўных апазіцыянераў, усіх ведаем. Аднаго канцлагера для вас хопіць. Але нас значна больш, 19 сакавіка 2006 года гэта паказала – актыўных апазіцыянераў у дзесяткі разоў больш», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэта беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч.

«Увогуле, над заявай старшыні КДБ мы толькі пасмяяліся. Улады баяцца апазіцыі, інакш столькі б высілкаў не прыкладалася б для барацьбы з ёй. Гэтая заява адзін з хадоў да падрыхтоўкі да выбараў. Хачу параіць Жадобину: не трэба выдаваць жаданае за рэальнае», – адзначыў Статкевіч.

Нагадаем, што старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Юры Жадобін на сваёй першай прэс-канферэнцыі на новай пасадзе загаварыў пра апазіцыю. Адрапартаваўшы пра пайманне замежных шпіёнаў, ён заявіў, што апазіцыю ведае пайменна і ў яе ўваходзіць 1767 "дэструктыўных элементаў", але ніякай пагрозы нацыянальнай бяспецы яны не нясуць.

Апошнія навіны