BE RU EN

Артуру Фінькевічу ў суд выклікалі «хуткую»

  • 20.12.2007, 11:15

Хуткую медыцынскую дапамогу прыйшлося выклікаць у суд да палітвязня Артура Фінькевіча.

У падсуднага рэзка падвысіўся ціск. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Павал Севярынец, сёння Фінькевічу ўжо выклікалі «хуткую» у следчы ізалятар – у яго таксама ўзніклі праблемы з ціскам.

Медыкі аглядзелі актывіста, і суд працягнуўся.

Каля суду Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе пачаўся працэс па справе актывіста «Маладога Фронту», палітвязня Артура Фінькевіча, цяпер знаходзіцца каля 60 чалавек. Моладзевыя актывісткі апранутыя ў кашулі з словамі «Свабоду Фінькевічу!», трымаць у руках партрэты палітвязня і скандуюць «Свабоду!».

Нагадаем, што палітвязень Артур Фінькевіч абвінавачваецца ў парушэнні рэжыму адбывання пакарання на «хіміі» – яму пагражае да трох гадоў калоніі. На «хімію» актывіст патрапіў за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!».

Апошнія навіны