Мікола Статкевіч: «Злачынная жорсткасьць улады»
- 21.12.2007, 9:26
Лідэр аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай артыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч так пракамэнтаваў прысуд Артуру Фінькевічу: “Гэта злачынная жорсткасьць улады, якая спрабуе зламаць Артура і запалохаць яго сяброў. Я ўпэўнены, што ні тое, ні другое не атрымаецца, і некалі людзям, якія гэта зрабілі, самім давядзецца паўстаць перад судом”, -- сказаў палітык “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што нібыта за парушэньне рэжыму адбываньня на “хіміі” палітвязьня асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.