BE RU EN

«Дарагія» выбраннікі

  • 21.12.2007, 11:22

20 снежня, перш чым сысці на чарговы адпачынак, «дэпутаты» зацвердзілі каштарыс выдаткаў на сваю дзейнасць у 2008 год.

Бюджэтныя асігнаванні на ўтрыманне абедзвюх «палат» так званага «парламента» перавысілі 25 мільярдаў рублёў (каля 12 мільёнаў даляраў).

Пры гэтым амаль 8 мільярдаў рублёў атрымаюць 58 сябраў «савета рэспублікі», астатняе – гэта больш за 17 мільярдаў рублёў – прызначаныя для 110 сябраў «палаты прадстаўнікоў».

2/3 ад гэтых сум пойдзе на выплату зарплаты, 1/3 – на камандзіровачныя выдаткі, закуп тэхнікі, рамонт памяшканняў.

Такім чынам, сярэднемесячная зарплата кожнага так званага «народнага выбранніка» складзе ў наступным годзе каля 8,5 мільёнаў рублёў, або больш як 3 тысячы 800 даляраў.

Пры гэтым, нагадаем, учора старшыня «палаты прадстаўнікоў» Вадзім Папоў заявіў, што ў бюджэце няма грошай на льготы грамадзянам, большасць з якіх і так ледзь зводзілі канцы з канцамі.

Апошнія навіны