BE RU EN

Беларус выйграў «срэбра» на этапе Кубка свету па фрыстайле

  • 22.12.2007, 12:47

У кітайскім Ляньхуа праходзіць другі этап Кубка свету па фрыстайле ў акрабатыцы.

Лепшы вынік (237,33 ачка) сярод беларусаў паказаў 23-гадовы Антон Кушнір, які заваяваў "срэбра". Ад пераможца Стыва Омішля з Канады ён адстаў на 10,22 балы. Яшчэ адзін наш суайчыннік, прызёр Алімпіяд 1998 і 2006 гадоў Зміцер Дашчынскі, размясціўся на пятай пазіцыі.

У жаночых спаборніцтвах Беларусь прадстаўляла Ала Цупер, якая заняла 8-е месца. Пераможцам жа стала тытулаваная Джэкі Купер з Аўстраліі. Срэбны прызёр чэмпіянату свету-2007 беларуска Ассоль Слівец не ўдзельнічала ў спаборніцтвах з прычыны траўмы.

Апошнія навіны