BE RU EN

Каляднае прывітаньне ад Мірона

  • 26.12.2007, 8:21

Увечары ў панядзелак у Віцебску на вуліцы Церашковай залунаў бел чырвона белы сцяг — легендарны Мірон зноўку звярнуўся з віншаваннямі да суайчыннікаў. Сцяг быў прымацаваным на даволі вялікай вышыні да высакавольтнага дроту.

Паводле вядомага апазіцыянера Барыса Хамайды, які спаслаўся на вартыя даверу крыніцы, да яго была прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам:

«Віншую ўсіх з надыходзячым Новым 2008 годам — годам Беларускай народнай рэспублікі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна!» Пад гэтымі словамі — подпіс: «Мірон».

Апошнія навіны