Міліцыя перасядзе на дэльтапланы (Фота)
- 26.12.2007, 14:27
Службоўцы абвясцілі вайну самагоншчыкам. Цяпер у Гарадзенскай вобласці міліцыя выпрабоўвае спецыяльны беспілотны дэльтаплан: размах яго крылаў ледзь больш за метр, кіруецца ён з зямлі. На ім усталяваная відэакамера, з дапамогай якой аператыўнікі змогуць засекчы падпольныя мінізаводы.
Дарэчы, заўважыць дэльтаплан з зямлі будзе не так і проста. У адрозненне ад беспілотных шрубалётаў і самалётаў, такія машыны абсалютна бясшумныя. Да таго ж, дэльтаплан збіраюцца пафарбаваць у сера-блакітны колер, так што на фоне неба яго будзе зусім не відаць, паведамляе расейскі Першы канал.