Затрыманыя актывісты «Джынс – за свабоду» вызваленыя
- 27.12.2007, 10:13
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!», затрыманыя падчас пікетавання Дэпартамента выканання пакаранняў, былі вызваленыя з Ленінскага РУУС без складання пратаколаў. Маладых людзей знялі на відэакамеру і прымусілі прайсці дактыласкапічную экспертызу.
Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за свабоду» ўчора пікетавалі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязня Артура Фінькевіча. Удзельнікі пікету скандавалі: «Свабоду Артуру Фінькевічу!»
Праз некалькі хвілін да іх падбеглі міліцыянты. Яны парвалі партрэты і схапілі пяцёх маладзёнаў. Былі затрыманыя Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Дзякава, Піліп Біконаў і Паліна Кур’яновіч.