BE RU EN

Не апраўдаў народнага даверу

  • 28.12.2007, 8:35

26 снежня гомельскія выбаршчыкі звярнуліся да старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Уладзіміра Чарнаштана з мэтай ініцыяваць водгук дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Аляксандра Шацько.

Як паведаміў БелаПАН грамадскі актывіст Артур Цырбакоў, дэпутат быў абраны па Навабеліцкай акрузе № 38. Старшыне гарсавета перададзеныя больш як 150 подпісаў выбаршчыкаў дадзенай акругі, якія просяць У.Чарнаштана склікаць сход для прыняцця рашэння аб водгуку дэпутата. "Аляксандр Шацько, на жаль, не апраўдаў наш давер, не адстойваў у парламенце інтарэсы грамадзян пры прыняцці закона аб адмене льгот", – сказаў актывіст.

Адказаць групе выбаршчыкаў старшыня гарсавета дэпутатаў абавязаны ў трохтыднёвы тэрмін.

Апошнія навіны