BE RU EN

Фотафакт. Здзек над афіцыйнай сімволікай

  • 28.12.2007, 9:42

Ідэалагічная праца ў Гомелі вядзецца з рук прэч дрэнна. У гэтым упэўніліся актывісты кампаніі «Джынс – за Свабоду», убачыўшы чырвона-зялёны сцяг з арнаментам справа, а не злева, дзе ён павінен быць. Гэта было ў адным з адміністрацыйных будынкаў горада. Самае цікавае, што побач вісіць плакат з "правільным" сцягам.

Гэта не першы выпадак здзеку над дзяржаўнай сімволікай у Гомелі. Некалькі месяцаў таму СМІ публікавалі фатаграфіі з перавернутых чырвона-зялёных сцягоў на адміністрацыйных будынках горада.

Адзначым, што з вяртаннем нашай краіне яе гістарычнага нацыянальнага сцяга ўзнікненне такіх праблем будзе ў прынцыпе немагчымым. Нават самы няўважлівы службовец не здолее перавярнуць бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны