BE RU EN

«Жыццё іншых» – у кінатэатры «Перамога»

  • 3.12.2007, 16:59

З 3 па 10 снежня ў сталічным кінатэатры "Перамога" пройдзе паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў, арганізаваны офісам АБСЕ ў Менску і прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.

Праект прымеркаваны да Сусветнага дня абароны правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

10 снежня ў рамках праграмы адбудзецца дэманстрацыя карціны "Жыццё іншых" (Нямеччына, рэжысёр – Флорыан Хенкель фон Донерсмарк).

Нагадаем, фільм распавядае пра жыццё ў ГДР за пяць гадоў да падзення Берлінскай сцяны. Пра тое, як чалавек перамагае страх перад Сістэмай і яе матэрыяльным увасабленнем – усёмагутнай усходненямецкай спецслужбай Штазі, гібрыдам Гестапа і КДБ.

Карціна была ўдастоеная галоўнага прыза на XIV менскім міжнародным кінафэсце “Лістапад”.

Апошнія навіны