BE RU EN

Кандаліза Райс: Мы заўсёды будзем выступаць за свабоду Беларусі

  • 4.12.2007, 19:02

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сустрэлася з беларускімі дэмакратамі. У часе сустрэчы дзяржсакратар заявіла, што Вашынгтон падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух і заўсёды будзе выступаць за свабоду Беларусі.

З візытам у Вашынгтоне знаходзіцца дэлегацыя ў складзе сямі чалавек. 4-га сьнежня ў Вашынгтоне Хэльсінская камісія Кангрэсу ЗША ладзіць сустрэчу з прадстаўнікамі аб'яднанай беларускай апазыцыі – паведамляецца ў прэсавым рэлізе камісіі. Удзельнікі беларускага боку – Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Эніра Браніцкая, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін, Дзьмітры Федарук, Павал Севярынец.

Хэльсынская камісія – камісія бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША. Гэта дзяржаўнае агенцтва, якое вядзе маніторынг выкананьня ўмоваў "Заключнага акту нарады аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынскага пагадненьня) 1975 году, якія на сябе ўзялі краіны-члены АБСЭ. У Камісію ўваходзяць 9 сэнатараў, 9 членаў Палаты прадстаўнікоў кангрэсу і па адным прадстаўніку ад Міністэрства замежных справаў, абароны і гандлю. Цяпер Камісіяй кіруе Элсі Хасцінгс. Раней яе ачольваў канрэсмэн рэспубліканец Крыстафэр Сьміт адзін з ініцыятараў "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі".

Апошнія навіны