BE RU EN

Траціна беларусаў – на мяжы выжывання

  • 4.12.2007, 11:45

Паводле дадзеных Мінстата, удзельная вага насельніцтва Беларусі з прыбыткамі да 150 тысяч рублёў па краіне склала 4,6%, ад 150,1 да 300 тыс. – 32,7%, ад 300,1 да 500 тыс. – 38,9%, больш як 500 тыс. – 23,8%. Самая высокая доля насельніцтва з нізкім сярэднедушавым прыбыткам (ніжэй за 150 тыс. рублёў) назіраецца ў Гомельскай вобласці – 7,9%, а з прыбыткамі звыш як 500 тыс. на чалавека – у Менску – 41%.

Тым часам, спажывецкія выдаткі ў сярэднім на адну сям'ю ў трэцім квартале 2007 года павялічыліся амаль на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Як паведамляе БелаПАН, дадзеныя прыводзяцца па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак. У сярэднім сям'я беларусаў у трэцім квартале гэтага года патраціла на спажывецкія патрэбы каля 900 тысяч рублёў. У тым ліку 41,3% пайшло на прадукты харчавання (летась – 41,5%), 34,6% – на нехарчовыя тавары (35%). На аплату паслуг у сярэднім сям'я марнавала 21,8% ад усіх спажывецкіх выдаткаў (21,4%).

Апошнія навіны