BE RU EN

У абарону палітвязьня Артура Фінькевіча

  • 4.12.2007, 17:12

Група грамадзкіх і культурных дзеячаў зьвярнулася з адкрытым лістом да судзьдзі Натальлі Крашкінай, пад старшынствам якой неўзабаве пройдзе суд над Артурам Фінькевічам.

«Мы патрабуем спыніць крымінальны перасьлед і вызваліць самага маладога вязьня сумленьня Артура Фінькевіча. У 22-гадовага вязьня ўжо сёньня на галаве сівізна. Ад напружаньня і перажываньняў ў Артура павышаецца ціск, пастаўлены дыягназ «гіпэртанія».

Праз хуткі час А.Фінькевіч павінен быў выйсьці на волю. Але яму не дазволілі хадзіць на працу, перавялі ў сьледчы ізалятар і завялі новую крымінальную справу. Просім Вас разглядаць справу Артура Фінькевіча, кіруючыся маральнасьцю і сумленнасьцю, ведаючы, што найбольш справядлівы Божы суд і суд гісторыі дадуць адпаведную адзнаку ўсім чалавечым дзеяньням» — адзначаецца ў лісьце.

Як паведамляе “Наша ніва” зварот падпісалі лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Ніл Гілевіч, пісьменьнікі Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Арлоў, мастак Аляксей Марачкін, геоляг Радзім Гарэцкі, палітык Павал Севярынец. Усяго ліст мае 92 падпісанты.

Апошнія навіны