BE RU EN

Міліцыя супраць Еўрапейскага Звязу?

  • 5.12.2007, 10:55

4 снежня днём каля ўніверсама "Брэст" была затрыманая актывістка кампаніі "Jeans – за свабоду!" Вольга Гулякевіч. Дзяўчына завязвала сінія стужачкі на слупы ўздоўж праспекта газеты "Звязда".

Супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі яе, не прадставіліся і патрабавалі адключыць сотавы тэлефон. Вольгу адвезлі ў ГАМ №1 Маскоўскага раёна. Дзяўчыну вызвалілі праз дзве гадзіны пасля затрымання, канфіскаваўшы стужкі, якія яшчэ заставаліся.

Нагадаем, што напярэдадні "Еўрапейскага Марша" моладзевыя лідэры заклікалі беларусаў, якія раздзяляюць еўрапейскія каштоўнасці і падтрымліваюць уступленне нашай краіны ў Еўрапейскі Звяз, насіць сінія стужкі

Апошнія навіны