BE RU EN

Былы студэнт пакончыў з сабою праз размеркаванне?

  • 5.12.2007, 16:54

Выпускнік Палескага сельскагаспадарчага каледжа Віктар Гурын пакончыў з сабою ў мінулую нядзелю. Паводле інфармацыі маладзечанскага прадстаўніка праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Эдуарда Баланчука, з ліпеня малады чалавек працаваў па размеркаванні ў маленькай вёсцы Іванава Слабада Лельчыцкага раёна.

Яго кіраўнік Кацярына Якаўлеўна Калясная ўспамінае, што ў вёсцы маладому чалавеку было вельмі цяжка. З слоў Калясной, Віктар неаднаразова паўтараў, што смерць лепш за такія ўмовы жыцця, у якіх ён апынуўся.

Магчыма, Віктар змог бы вырашыць свае праблемы і шмат чаго дасягнуць у жыцці, не будзь сістэмы абавязковага размеркавання маладых спецыялістаў, адзначае праваабаронца.

Апошнія навіны