Дарагі «гонар» генерала
- 5.12.2007, 17:16
У судзе Першамайскага раёну Менска адбылося дасудовае разьбіральніцтва паводле пазову кіраўніка афіцыйнага пісьменьніцкага саюзу Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і прыватнага прадпрыемства «Час навінаў».
Бакі не прыйшлі да міравога пагадненьня. Прэтэнзіі Чаргінца да журналіста і газэты засталіся ранейшымі, як і памер грашовай сплаты, якую ён хоча атрымаць за абразу гонару і годнасьці – 100 мільёнаў з А. Тамковіча і 500 мільёнаў з выдавецтва.
Судзьдзя Алена Ананіч прызначыла дату першага судовага паседжаньня на 19 сьнежня. Суд распачнецца ў 10 гадзінаў па адрасе Талбухіна, 9.
Падтрымаць незалежнае выданьне і Аляксандра Тамковіча прыйшоў праваабаронца Валер Шчукін і прадстаўнік пасольства ЗША Стывэн Гілен.
Аляксандар Тамковіч праз хваробу ў судзе не прысутнічаў. Не было і Мікалая Чаргінца.