BE RU EN

Газпром і Украіна падпісалі кантракты на пастаўкі газу

  • 6.12.2007, 9:08

Старшыня праўлення Газпрома Аляксей Мілер заявіў, што 5 снежня ў Маскве падпісаныя кантракты на пастаўку газу ў 2008 годзе.

Мілер лічыць, што дасягнутыя дамоўленасці паміж Украінай і Расеяй па цане на газ ствараюць гарантыі стабільнасці паставак расейскага газу еўрапейскім спажыўцам.

"Дасягнутыя ўчора дамоўленасці па цане на газ для Украіны, а таксама па ўмовах яго транзіту ствараюць дадатковыя гарантыі стабільнасці паставак расейскага газу еўрапейскім спажыўцам і з'яўляюцца лагічным узаемавыгадным крокам, накіраваным на фармаванне празрыстых рынкавых стасункаў у газавай сферы паміж Расеяй і Украінай", –заявіў кіраўнік Газпрома.

Раней в.а. прэм'ер-міністра Украіны Віктар Януковіч выказаў незадаволенасць цаной на газ для Украіны на 2008 год у памеры 179,5 даляраў за тысячу кубаметраў.

Нагадаем, в.а. міністра паліва і энергетыкі Юры Бойка паведаміў, што дакументы аб пастаўцы ў 2008 годзе ва Украіну газу па цане 179,5 даляраў за тысячу кубаметраў будуць падпісаныя 5 снежня. Сам Бойка лічыць новую цану на газ камфортнай.

У той самы час, Юлія Цімашэнка заявіла, што цяперашні ўрад будзе адказваць за правал энергетычнай палітыкі і садзейнічанне карупцыі ў паліўна-энергетычным комплексе. Раней Турчынаў назваў правальнымі дамоўленасці з Расеяй адносна цаны на газ для Украіны.

Расея і Украіна ўзгаднілі цану газу на 2008 год на ўзроўні 179,5 даляраў за тысячу кубаметраў. Стаўка транзіту газу па тэрыторыі Украіны на 2008 год складзе 1,7 даляраў за 1 тыс. кубаметраў на 100 км.

Апошнія навіны