BE RU EN

Юшчанка прапанаваў парламенту прызначыць Цімашэнку прэм'ерам

  • 6.12.2007, 11:03

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ўнёс сёння ў Вярхоўную Раду прапанову на прызначэнне лідэра БЮТ Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм'ер-міністра Украіны.

Напярэдадні старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Арсеній Яцанюк накіраваў Прэзідэнту Украіны Віктару Юшчанку прадстаўленне адносна прызначэння лідэра БЮТ Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе Корреспондент.net

Прэзідэнт Віктар Юшчанка ўчора, 5 снежня, заклікаў кааліцыю фракцый блокаў Юліі Цімашэнкі і Наша Украіна – Народная самаабарона паскорыць працэс фармавання Кабінета міністраў.

Чакаюць, што галасаванне па кандыдатуры прэм'ер-міністра адбудзецца ў Вярхоўнай Радзе ў пятніцу.

Апошнія навіны