BE RU EN

Бензін становіцца ўсё даражэйшым

  • 8.12.2007, 14:14

Загадам канцэрна "Белнафтахім" зацверджаныя новыя аптовыя і рознічныя цэны на нафтапрадукты. З 10 снежня 2007 года рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі канцэрна, павялічваюцца ў сярэднім на 4,7%.

Кошт бензіну А-76 (Н-80) складзе 1670 рублёў за 1 літр (+70 руб.), бензіну АІ-92 – 2120 рублёў (+100 руб.), бензіну АІ-95 – 2420 рублёў (+110 руб.), дызпаліва – 1690 рублёў (+80 руб.).

Апошнія навіны