BE RU EN

Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня

  • 25.09.2007, 15:59

Адвакат палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.

Аляксандар Галіеў не выключае, што Зьмітру Дашкевічу прапаноўвалі іншага адваката, але ён папросту адмовіўся ад паслугаў абаронцы і не стаў даваць паказаньні, паведаміла “Радыё Свабода”.

Раней сустаршыня арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч у сваім лісьце паведаміў аб тым, што супраць яго сьледчыя КДБ распачалі новую крымінальную справу. Гэтым разам – паводле арт. 402 КК (адмова даваць паказаньні).

Зьмітра Дашкевіча, які ад 15 верасьня адбывае паўтара года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, неаднойчы спрабавалі дапытаць у крымінальнай справе супраць некаторых сяброў “Маладога фронту”. Але ён адмаўляўся сьведчыць супраць сваіх паплечнікаў.

Апошнія навіны