BE RU EN

Мілінкевіч павіншаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

  • 25.09.2007, 16:03

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды прызначэння яго Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

Мілінкевіч разглядае вяртанне Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь як Божы знак на працяг тае справы духоўнага адраджэння краіны, якую распачаў мітрапаліт напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х гадоў. “Цешуся, што ў той час меў гонар паспрыяць Вашай працы па аднаўленні і вяртанні вернікам касцёлаў на Гродзеншчыне”, -- адзначае Мілінкевіч.

«Вашае вяртанне ў родную Беларусь адпавядае чаканням шматлікіх вернікаў і, перакананы, будзе служыць далейшай абароне i ўкараненню хрысцiянскiх каштоўнасцей, развіццю міжканфесійнага ды ўнутрыбеларускага дыялогу, а таксама духоўнаму ды нацыянальнаму ўздыму беларускага народа», - гаворыцца ў віншаванні.

Апошнія навіны