BE RU EN

Цэны на нафту рэзка ўпалі

  • 26.09.2007, 12:06

Цэны сусветнага рынку на нафту па выніках гандлю 25 верасня 2007 г. на вядучых нафтавых біржах панізіліся.

Афіцыйныя цэны нафтавых ф'ючэрсаў бліжэйшага месяца пастаўкі склалі: у Лондане на InterContinental Exchange Futures – IPE Brent Crude – 77,62 (-1,29) дал./барр.; у Нью-Ёрку на New York Mercantile Exchange – Light, Sweet Crude Oil – 79,53 (-1,42) дал./барр, паведамляе «Росбизнесконсалтинг».

Напярэдадні цэны з пачатку гандлю стабільна зніжаліся, што было выкліканае паглыбленнем карэкцыі і працягам фіксацыі прыбытку, якая ўтварылася за папярэдні тыдзень у выніку рэкорднага росту цэн на нафту. 23 верасня цэны ўжо прыкметна панізіліся, аднак змяніліся пры гэтым недастаткова істотна, каб у ўдзельнікаў рынку сфармавалася цікавасць да аднаўлення пакупак.

Між іншым 25 верасня цаны па пагадненнях з нафтавым ф'ючэрсам Light Sweet упершыню з пачатку мінулага тыдня апусціліся ніжэй за 80 дал./барр. Так, мінімальная з пачатку гандлю цана пагаднення па Light Sweet склала 79,89 дал./барр.

Дададзім таксама, што цана нафтавага "кошыку" АПЕК па стане на 24 верасня склала 76,48 дал./барр. Цана "кошыку" панізілася на 24 цэнты, аднак засталася вышэй за гістарычную адзнаку 76 дал./барр., якую яна ўпершыню перавысіла ў канцы мінулага тыдня. Гістарычным максімумам для "кошыку" АПЕК з'яўляецца цэнавая адзнака 76,72 дал./барр., зарэгістраваная 5 дзён таму, 21 верасня 2007 г.

Апошнія навіны