BE RU EN

У рэгіёнах працягваюцца арышты за Еўрапейскі Марш

  • 26.09.2007, 13:55

Кастрычніцкі раённы суд Гародні сёньня асудзіў моладзевага актывіста, студэнта праграмы Каліноўскага Яўгена Скрабутана на 5 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за “нецэнзурную лаянку”. Такі прысуд быў вынесены, негледзячы на тое, што ў актывіста сканфіскавалі заплечнік з налепкамі да Эўрапейскага Маршу.

У судзе, аднак, пра налепкі ані судзьдзя, ані сьведкі-міліцыянты не ўзгадвалі, адзначае “Радыё Свабода”.

Яўгена Скрабутана затрымалі ўчора ўвечары. Ноч ён правёў у гарадзенскім пастарунку.

Апошнія навіны