BE RU EN

Парламент Грузіі зацвердзіў амбасадара ў Беларусь

  • 26.09.2007, 15:35

Парламент Грузіі на паседжанні ў сераду зацвердзіў кандыдатуры амбасадараў у Беларусь і Японію. Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Грузіі ў Беларусі прызначаны Давыд Залканіані, у Японіі – Іване Мачаварыані.

Давыд Залканіані з'яўляецца прафесійным дыпламатам, які апошнім часам у МЗС кіраваў Дэпартаментам глабальных стасункаў. Іване Мачаварыані быў амбасадарам па адмысловых даручэннях МЗС Грузіі.

Апошнія навіны