Спецдакладчыка Еўрапарламента запрасілі на Еўрапейскі Марш у Менску
- 28.09.2007, 10:01
Еўрапарламент увёў пасаду спецдакладчыка па Беларусі. Ім стаў Бастыян Бельдэр з Галандыі. Лідэр Руху “За Свабоду” Александр Мілінкевіч прывітаў новапрызначанага Бастыяна Бельдэра і запрасіў яго наведаць Мінск 14 кастрычніка падчас правядзення Еўрапейскага Маршу.
- Я высока ацэньваю рашэнне Еўрапарламента, якое відавочна дазволіць гэтаму органу рабіць аператыўны маніторынг за сітуацыяй у Беларусі і паспрыяе больш актыўнай палітыцы ЕС у падрымцы грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека ў маёй краіне, - гаворыцца ў прывітанні.
Функцыя дакладчыка будзе палягаць у тым, каб даваць парады Еўрапарламенту і Еўракамісіі наконт палітыкі адносна Беларусі. Чакаецца, што ў хуткім часе спадар Бельдэр падрыхтуе даклад пра сітуацыю ў краіне.