BE RU EN

Войскі адмовіліся страляць па маніфестантах

  • 28.09.2007, 10:53

Войскі ў буйным горадзе М'янмы Мандалае адмаўляюцца страляць па маніфестантах, паведамляе ў пятніцу брытанскі тэлеканал "Скай-ньюз". Паводле яго дадзеных, між іншым у Янгоне (Рангуне) войскі перакрылі пад'езды да горада і ўсталявалі так званыя "небяспечныя зоны" вакол асноўных манастыроў, заклікаючы маніфестантаў спыніць антыўрадавыя выступы.

Раней аўстралійскі амбасадар у М'янме Роберт Дэвіс паведаміў у эфіры аўстралійскай тэлерадыёкампаніі Эй-Бі-Сі, што "колькасць ахвяр сутыкненняў у Янгоне значна пераўзыходзіць лічбы, афіцыйна абвешчаныя ўладамі М'янмы". Па словах амбасадара, "колькасць забітых людзей вылічаецца некалькімі дзесяткамі".

Напярэдадні дзяржаўнае тэлебачанне М'янмы паведаміла, што ў чацвер падчас беспарадкаў у Янгоне загінулі дзевяць чалавек, а ў сераду – яшчэ чацвёра. Сярод загінуўшых – адзін падданы Японіі.

Акрамя таго, Эй-Бі-Сі паведаміла пра тое, што ў М'янме перакрыты грамадскі доступ да Інтэрнэту, закрытыя інтэрнэт-кафэ, няма доступу да паслуг асноўнага інтэрнэт-аператара ў краіне.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш звярнуўся з заклікам да кіраўніка МЗС КНР Ян Цзэчы з просьбай націснуць на ваеннае кіраўніцтва М'янмы (Бірмы) для таго, каб яно спыніла гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў.

"Выступаючы ў Авальным кабінеце Белага дому, Буш выказаў заклапочанасць развіццём сітуацыі ў М'янме і заклікаў міністра Ян Цзэчы выкарыстаць уплыў Кітая ў рэгіёне для таго, каб спрыяць мірнаму пераходу М'янмы да дэмакратыі", – паведаміў журналістам прадстаўнік Белага дому Гордан Джондра.

Раней амерыканская адміністрацыя абвясціла пра тое, што робіць больш жорсткімі санкцыі у дачыненні М'янмы.

Апошнія навіны