BE RU EN

Еўразвяз можа ўвесці пошліны на беларускія трубы

  • 28.09.2007, 11:06

Еўрапейскі Звяз можа ўвесці антыдэмпінгавыя пошліны на зварныя трубы, імпартуемыя з Кітая, Расіі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны.

Як перадае Bloomberg, ЕЗ пачаў расследаванне ў дачыненні да прадукцыі, якая пастаўляецца з гэтых краін, па факце скаргаў, што паступілі ў чэрвені і жніўні ад групы еўрапейскіх вытворцаў.

Мяркуецца, што расследаванне будзе доўжыцца на працягу 15 месяцаў, а часовыя захады па абароне рынку могуць прыняць не пазней чым праз 9 месяцаў.

Апошнія навіны