BE RU EN

З ігральнымі ўстановамі разбяруцца

  • 28.09.2007, 11:37

Дэпутаты Менгарсавета маюць намер навесці парадак у размяшчэнні і працы ігральных устаноў у Менску.

Дэпутат Менгарсавета, намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Людміла Шыпай прапанавала службам Менгарвыканкама распрацаваць нарматыўна-прававую базу, якая вызначала б парадак размяшчэння і дзейнасці ігральных устаноў у горадзе. Паводле яе слоў, мясцовыя органы ўлады даведваюцца пра адкрыццё ігральных устаноў толькі тады, калі яны ўжо пачалі сваю працу, прычым размясціўшыся часам у жылых дамах. Адміністрацыі раёнаў не заўсёды могуць паўплываць на з'яўленне казіно і залу гульнявых аўтаматаў на падведамнай тэрыторыі: арэнда памяшканняў, як правіла, змешчаных у прыватнай уласнасці, не ўзгадняецца з імі. Выдача ліцэнзій на гэты від дзейнасці – выключная прэрагатыва Міністэрства спорту і турызму. За ўзгадненнем рэжыму працы ігральных устаноў іх уладальнікі наўпрост звяртаюцца ў ГУУС Менгарвыканкама, абыходзячы раённыя адміністрацыі.

Ініцыятыва Людмілы Шыпай была падтрыманая дэпутатамі на 5-ай сесіі гарсавета і ў якасці дэпутацкага запыту накіраваная кіраўніцтву Менгарвыканкама.

Апошнія навіны