У Жодзіна «абезгаловілі» Леніна
- 28.09.2007, 16:09
Учора каля дзевяці гадзін раніцы ў Жодзіна быў разбіты адзін з двух помнікаў правадыру сусветнага пралетарыяту. У выніку ўдараў цяжкім тупым прадметам у помніка адбітыя кавалак верхняй часткі тулава, галава і правая рука. Адбітыя часткі скульптуры засталіся ляжаць на месцы здарэння. Заведзена крымінальная справа, вядзецца следства.
Пашкоджаны помнік знаходзіцца ва ўскрайкавым раёне, побач з Жодзінскай ЦЭЦ. Гэта ўжо другі «замах» на манумент, паведамляе «Электронны Барысаў».