У Беларусі інфляцыя ў 2007 годзе перавысіла прагноз у два разы
- 11.01.2008, 14:14
У Беларусі спажывецкія цэны за 2007 год выраслі на 12,1% пры прагнозе ўрада на год на ўзроўні 6-8%, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на дадзеныя Міністэрства статыстыкі і аналізу.
За снежань 2007 года спажывецкія цэны выраслі на 2,4% у параўнанні з лістападам. За лістапад цэны выраслі на 2,2% пасля росту за кастрычнік на 1,5%, на 0,9% за верасень, на 0,3% за жнівень, на 0,5% за ліпень і на 0,4% за чэрвень. У траўні інфляцыя склала 0,4% пасля дэфляцыі 0,2% у красавіку, росту спажывецкіх цэнаў у сакавіку на 0,4%, лютым – на 0,8%, студзені – на 1,8%.
У 2006 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 6,6%. У 2008 годзе ўрад плануе знізіць узровень інфляцыі да 6-8%.
Неабходна адзначыць, што незалежныя эканамісты ацэньваюць узровень інфляцыі ў Беларусі значна вышэй, чым дае афіцыйная статыстыка.