АГП могуць закрыць
- 14.01.2008, 11:43
Запыт Міністэрства юстыцыі да АГП з нагоды ўдзелу яе лідэра Анатоля Лябедзькі ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў можа служыць пачаткам фармальнай працэдуры ліквідацыі партыі. Такую магчымасць не выключыў намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук.
«Калі Лукашэнка дасць загад закрыць партыю, яна будзе закрытая», – адзначыў ён.
Раманчук расцэньвае крокі Міністэрства юстыцыі як працяг кампаніі ціску ўлады на апазіцыйныя партыі. Асабліва ў кантэксце таго, што ў Вярхоўны суд пададзены пазоў аб закрыцці чарговай з іх – Партыі камуністаў Беларускай, паведамляе АФН.
Нагадаем, Мінюст Беларусі патрабаваў 12 студзеня тлумачэння ад АГП, ПКБ і Партыі БНФ з нагоды ўдзелу ў акцыі, якая адбылася ў Менску 10 студзеня. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, у тым ліку лідэры АГП, ПКБ і Партыі БНФ.
У гэтым звязку Мінюст патрабуе "ў трохдзённы тэрмін прадаць інфармацыю пра тое, ці былі дадзеныя асобы ўпаўнаважаныя на ўдзел у названым масавым мерапрыемстве з накіраваннем адпаведных партыйных рашэнняў".