BE RU EN

Зьбітую міліцыянтамі дзяўчыну суд пакараў буйным штрафам

  • 14.01.2008, 17:32

30 базавых велічынь прысудзілі полацкай маладафронтаўке Кацярыне Салаўёвай, абвіначанай у нанясеньні некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам два месяцы таму.

Працэс вяла судзьдзя Абрамава, абараняў дзяўчыну адвакат Аляксандр Галіеў, паведамляе прэс-служба “Маладога Фронту”.

“Судзьдзі галоўнае было як мага хутчэй скончыць гэты працэс, яна нават не ўлічыла той факт, што пры затрыманьні мяне зьбівалі, абражалі, спрабавалі падпаліць валасы. Сьведка з боку міліцыі спадар Афіцэраў хутка даў патрэбныя сьведчаньні й мяне прызналі вінаватай”, - каментуе прысуд Кася.

Нагадаем, зараз на актывістку полацкага “Маладога Фронт” Кацярыну Салаўёву заведзена крымінальная справа па артыкуле 193’1’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”, па артыкуле 370 КК Беларусі - “зьнявага дзяржаўных сымбаляў” распачата следзтва.

Апошнія навіны