BE RU EN

За мяжу не выпусцяць паўкраіны?

  • 14.01.2008, 19:05

Зборам звестак, якія паступаюць з судоў аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаваны выезд за межы краіны, будзе займацца міністэрства юстыцыі.

"Да дадзенай катэгорыі грамадзян належаць асобы, якія ўхіляюцца ад выканання абавязальніцтваў, накладзеных на іх судом – на тэрмін, усталяваны судом, але не больш як да выканання абавязальніцтваў", – заявілі ў Мінюсце Беларусі.

Да гэтай катэгорыі таксама належаць асобы, да якіх прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе, – на тэрмін, усталяваны судом, але не больш як да заканчэння вытворчасці па справе, а таксама абвінавачваныя па крымінальнай справе, – да спынення крымінальнага пераследу.

Да гэтай катэгорыі асоб могуць належаць грамадзяне, абавязаныя да пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, выплаты аліментаў, пакрыццю шкоды, пагашэнню шкоды, прычыненай злачынствам. "Адпаведна асобам, якія маюць якія-небудзь абавязальніцтвы перад грамадзянамі, юрыдычнымі асобамі і дзяржавай, і якія не выканалі свае абавязальніцтвы, права на выезд за межы тэрыторыі Беларусі будзе часова абмежаванае", – растлумачылі ў міністэрстве.

Уся інфармацыя ў дзень яе паступлення міністэрствам юстыцыі перадаецца ў МУС для размяшчэння ў банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх з рэспублікі часова абмежаванае.

Такім чынам, калі хтосьці не выплаціў які-небудзь некалі накладзены на яго штраф, напрыклад, за парушэнне правіл дарожнага руху (перайшоў вуліцу ў неналежным месцы), праезд «зайцам» у грамадскім транспарце або няправільную паркоўку, а таксама ў выпадку, калі вы, напрыклад, не падзялілі нешта з сваяком або суседам, і той падаў на вас грамадзянскі пазоў у суд, нават калі пры гэтым не даказанае, што вы вінаватыя, а справа толькі знаходзіцца ў вытворчасці, вас не выпусцяць з краіны ні ў адпачынак, ні ў дзелавую паездку.

Апошнія навіны