BE RU EN

Рэгістрацыя каштуе столькі ж, колькі прапіска: 250-500 у.а.

  • 15.01.2008, 9:43

Ці змяніліся кошты на рынку прапіскі з увядзеннем рэгістрацыі? Чыноўнікі сцвярджалі, што людзі перастануць зарабляць на прапісцы, бо працэдура будзе цалкам іншай. Але аб’яў “прапішу” ў газетах і Інтэрнэце меней не стала. І новая рэгістрацыя прадаецца ў Мінску і Мінскім раёне па тых жа коштах, што і раней прапіска.

Людзі, якія размяшчаюць аб’явы, што прапісваюць у сябе за грошы, кажуць, што нічога ў прапісцы не змянілася.

Разбежка коштаў на рэгістрацыю даволі вялікая, але, у прынцыпе, такая ж, як і раней на прапіску. Сярэдні кошт пастаяннай рэгістрацыі – 300 – 350 долараў. 250 у.а. плюс падаткі каштуе Мінскі раён, 500 у.а. плюс падатак – г. Мінск.

Натуральна, часовая рэгістрацыя каштуе менш. І тут ёсць адзіны плюс – не трэба плаціць падатак. Самае таннае, што знайшло “Еўрарадыё”, гэта 150 долараў на год. Але ці можна з такой рэгістрацыяй працаваць у Мінску, застаецца незразумелым. Гэта, хутчэй за ўсё, залежыць ад працадаўцы.

Дарэчы, усе “гандляры” просяць прапісацца хутчэй, бо ў іх ці то чарга, ці то яшчэ нешта. Менш чым на год рэгістраваць згаджаюцца рэдка. І часам усё роўна ўлічваюць кошт падатку.

У нашай краіне адмяняюць дазвольны штамп выезду ва ўсе краіны свету, але ўводзяць базу невыязных. У выніку, за мяжу могуць цяпер паехаць менш людзей. У нашай краіне адмяняюць прапіску, але ўводзяць рэгістрацыю, якая каштуе столькі ж, але дапамагае адсачыць, хто дзе знаходзіцца.

Апошнія навіны