BE RU EN

Расейскія СМІ напісалі пра цяжкую хваробу Пуціна

  • 15.01.2008, 10:49

Агенцтва расейскай інфармацыі, якое належыць да "Нацыяналістычнай апазіцыі" (паводле класіфікацыі каталога ЕЖЕ.ру), апублікавала артыкул пастаяннага аўтара гэтага рэсурсу Пятра Хамякова пра цяжкую хваробу прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, паведамляе NEWSru.com.

У артыкуле сцвярджаецца, што апошнім часам Пуцін дрэнна выглядае, што, магчыма, ён праходзіць працэдуры па "ачыстцы крыві", пасля якіх выглядае лепш і маладзей.

У якасці доваду аўтар прыводзіць розніцу паміж "свежым" знешнім выглядам прэзідэнта падчас выбараў і тым, як ён дрэнна выглядаў падчас навагодняга звароту. У якасці экспертнага меркавання аўтар прыводзіць ацэнкі лекараў, якія бачылі выступ Пуціна.

"Нават абывацелі зазначылі, што Пуцін, чытаючы свой навагодні зварот да народа, выглядаў вельмі абыякава. Нездаровы колер і фактура скуры, сівізна, якая раптам з’явілася. І гэта прытым, што першую асобу пры падрыхтоўцы яго выступу інтэнсіўна падрыхтоўвае да здымкі цэлая каманда касметолагаў. Але нават яны не змаглі схаваць відавочна нездаровы выгляд кліента", – піша аўтар.

Усё гэта, на думку аўтара, паказвае на тое, што ў Пуціна "сапраўды вельмі дрэнна са здароўем". Гемасарбцыя, з дапамогай якой яго рэзка "амаладзілі" перад 2 снежня, не магла быць паўтораная перад Новым годам, бо гэтую працэдуру нельга рабіць занадта часта.

Апошнія навіны