BE RU EN

Ярмоленка ўжо не заклікае «слушать батьку»?

  • 15.01.2008, 17:04

У асяродку тых, хто спачувае індывідуальным прадпрымальнікам, якія пратэстуюць супраць прэзідэнцкага ўказу №760, апынуўся заслужаны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. Кіраўнік студыі «Сябры» назваў мітынг на плошчы «своеасаблівым дыялогам з уладай».

На пытанне штотыднёвіка "Белгазета" «Вы прадпрымальнікам спачуваеце?» Ярмоленка адказаў:

– Ва ўсіх развітых, цывілізаваных краінах, краінах з супердэмакратыяй прадпрымальнікі маюць права на адстойванне сваіх патрабаванняў. І усё роўна, якія гэтыя патрабаванні, лагічныя ці не. Галоўнае, такое права людзі маюць. Галоўнае толькі, каб яны не парушалі закон. Мітынг на плошчы – своеасаблівы дыялог з уладай. Я, вядома, спачуваю ім. Проста так не пайшлі б. Значыць, цяжка. Пайшоў бы я – гэта ўжо іншае пытанне...

Пагадзіцеся, некалькі нечакана чуць такія словы ад аўтара песні "Слушай батьку".

Апошнія навіны