BE RU EN

У штаце Мічыган лідзіруюць Мітт Ромні і Хілары Клінтан

  • 16.01.2008, 9:06

Пасля падліку 58% бюлетэняў на праймерыз у штаце Мічыган сярод прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі лідзіруе былы губернатар штата Масачусетс Мітт Ромні. Як паведамляе тэлекампанія CNN, на цяперашні час за яго прагаласавалі 39% выбаршчыкаў.

На другім месцы з 30% галасоў ідзе сенатар-рэспубліканец ад штата Арызона Джон Маккейн. На трэцім месцы – экс-губернатар Арканзасу Майкл Хакабі, за якога аддалі свае галасы 16% выбаршчыкаў.

Ромні, які змагаецца за абранне кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі ў прэзідэнты ЗША, у Мічыгане неабходная толькі перамога.

Сярод дэмакратаў лідзіруе былая першая лэдзі ЗША Хілары Клінтан, якая набрала пасля падліку 62% бюлетэняў 58% галасоў выбаршчыкаў Мічыгана. Ва ўмовах, калі ў гэтых выбарах не бяруць удзел яе асноўныя супернікі – Барак Абама і Джон Эдвардс – галасаванне ў Мічыгане стала для дэмакратаў фармальнасцю.

Гэта адбылося з прычыны таго, што ўлады там самавольна ссунулі тэрміны першасных выбараў далёка наперад, чым парушылі рашэнне нацыянальнага камітэта дэмпартыі. У выніку камітэт абвясціў, што не прызнае паўнамоцтвы мічыганскіх дэлегатаў на агульнанацыянальным з'ездзе. А менавіта за галасы гэтых дэлегатаў і ідзе барацьба на адборачным этапе гонкі.

У гэтых умовах цэлы шэраг вядучых прэтэндэнтаў, уключна сенатара Барака Абаму і былога сенатара Джона Эдвардса, вырашылі не ўдзельнічаць у выбарах у Мічыгане. Таму былая першая лэдзі ЗША Хілары Клінтан супрацьстаіць там толькі некалькім свядомым аўтсайдэрам. Назіральнікі лічаць, што калі яна не даможацца абсалютнай перавагі над супернікамі, перамога можа стацца для яе фактычнай паразай.

Паказальна, што 37% выбаршчыкаў-дэмакратаў не змаглі вызначыцца з выбарам, перадае ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны