BE RU EN

Жыве Беларусь! (фота)

  • 16.01.2008, 15:34

16 студзеня каля амбасады Беларусі ў Маскве рух "Абарона" правёў акцыю салідарнасці з беларускім народам і супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі.

10 актывістаў "Абароны", якія сабраліся ля беларускай амбасады, патрабавалі, каб у Беларусі спынілі пераслед журналістаў, якія выконваюць сваю працу, і іншых прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў і партый. Удзельнікі акцыі таксама патрабавалі прызначыць новыя сумленныя выбары ў нашай краіне. Маладыя людзі трымалі 2 сцягі руху, 2 бел-чырвона-белых беларускіх нацыянальных сцяга, а таксама расцяжку: "Салiдарнасть", яны скандавалі лозунгі: "Свабоду палітвязням", "Жыве Беларусь", паведамляе сайт Каспаров.ру.

Ахову правапарадку здзяйснялі каля 20 супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасці з Беларуссю нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года ў Менску міліцыя разагнала акцыю ў памяць аб зніклых апанентах Лукашэнкі, і адняла ў яе ўдзельнікаў партрэты Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага і нацыянальныя сцягі.

движение

движение

движение

Апошнія навіны